РУС БЕЛ ENG

Паездка ў Дзяржаўны музей гісторыі Беларусі ў Мінску

18.01.2023

17 студзеня 2023 года навучэнцы 11, 101 і 102 вучэбных групп заатэхнічнага і ветэрынарнага аддзяленняў і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Рысевец Алена Аляксандраўна установы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Беларусі ў Мінску. Мэтай паездкі ў сталіцу нашай Радзімы было наведванне літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «… І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя”, прысвечанай стогадоваму юбілею знакамітага беларускага часопіса «Полымя». Дадзеная экспазіцыя створана ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці міжваеннага пакалення літаратараў Беларусі «На хвалі часу, у плыні жыцця». Праект створаны ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальная бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам – музеем літаратуры і мастацтва і ўстановай «Выдавецкі дом “Звязда”».

У рамках экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з узнікненнем і гісторыяй літаратурнай і грамадскай дзейнасці аб’яднання «Маладняк», якое падаравала беларускай літаратуры целую плеяду маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў і прапагандыстаў нашага роднага літаратурнага слова.

У межах экспазіцыі былі прадстаўлены наведвальікам дакументальныя артэфакты з жыцця і літаратурнай дзейнасці 14-ці пісьменнікаў міжваеннага перыяду, юбілейныя даты якіх адзначаліся ў мінулым годзе.

Сярод тых, чыя літаратурнай дзейнасць пачыналася з «Маладняка» і часопіса «Полымя», імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Міхася Зарэцкага, Пятруся Броўкі, Максіма Танка, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Янкі Брыля. Цікавыя і малавядомыя факты пра жыццё і творчасць гэтых мастакоў слова былі агучаны пад час экскурсіі.

Сардэчна і па-чалавечы цёпла і душэўна віталі навучэнцаў супрацоўнікі музея. На развітанне ўдзельнікі экскурсіі падзякавалі гаспадароў за гасцінны прыём і запрасілі іх на сустрэчу з навучэнцамі на тврчай пляцоўцы каледжа, на што атрымалі станоўчы адказ.

Спадзяемся, што вузенькая экскурсійная сцяжынка да вытокаў найкаштоўнешых крыніц нашага роднага слова з цягам часу стане шырокім трактам сумесных праектаў у дзейнасці Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» па захаванні духоўнай спадчыны і прапагандзе роднага беларускага слова сярод падлеткаў і моладзі каледжа.

З павагай і ўдзячнасцю да супрацоўнікаў музея навучэнцы і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Рысевец Алена Аляксандраўна.

На прадстаўленых фота найбольш цікавыя маменты экскурсіі.