Вясеннія забавы» у Барысаве - 2026
16.05.202616 мая 2026 года дэлегацыя ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» у складзе: Галіна Пятроўна Вашынка, дырэктар, Людміла Мікалаеўна Мікуліч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Кучко Ала Міхайлаўна, выкладчык спецыяльных прадметаў, Царыкевіч Міхаіл Уладзіміравіч, выкладчык спецыяльных прадметаў, Батурчык Таццяна Эдуардаўна, педагог дадатковай адукацыі, Мікалай Уладзіміравіч Хамянок, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, а таксама навучэнцы 3 курса Драчоў Герман, Занкевіч Крысціна, Мялешка Дар’я прынялі ўдзел ў абласной выставе-кірмашы «Вясеннія забавы» у горадзе Барысаве.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі, прадукцыя навучэнцкіх бізнес-кампаній Мінскай вобласці.
Асобым каларытам вызначалася лакацыя Ільянскага дзяржаўнага каледжа, наведвальнікі і госці якой атрымалі выдатную магчымасць пазнаёміцца з выставай сувеніраў, вырабленых педагогамі і навучэнцамі, набыць памятны падарунак.
На выставе-кірмашы «Вясеннія забавы» былі адзначаны лепшыя педагогі, калектывы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, якія на працягу года праявілі актыўнасць у выставачнай і канцэртнай дзейнасці, сталі пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.
