80-годдзе Вялікай Перамогі – святкуем у Вілейцы
09.05.2025У гісторыі кожнай краіны ёсць асаблівая дата, якую народ лічыць лёсавызначальнай. Гэтая дата звязана з галоўнымі каштоўнасцямі – свабодай і незалежнасцю, яна аб'ядноўвае людзей і з'яўляецца падставай для нацыянальнага гонару. Для беларускага народа такі святы дзень – 9 Мая, Дзень Перамогі.
9 мая 2025 года педагогі ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» Мікуліч Людміла Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, і Кавалёва Жана Леанідаўна, педагог дадатковай адукацыі, прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у горадзе Вілейцы.
Увазе ўдзельнікаў урачыстасці была прадстаўлена тэматычная выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, створаных педагогамі і навучэнцамі. Усе наведвальнікі інтэрактыўнай пляцоўкі каледжа атрымалі магчымасць зрабіць памятны сувенір падчас майстар-класа.