Міжнароднае супрацоўніцтва працягваецца
04.04.2025З 31 сакавіка па 3 красавіка 2025 года адбыўся важны этап плённага міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзвюма адукацыйнымі ўстановамі: установай адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» і дзяржаўнай бюджэтнай установай Калінінградскай вобласці, прафесійнай адукацыйнай арганізацыяй «Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання».
Мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках гэтай падзеі, былі прысвечаны актуальнай тэме: «Моладзь Саюзнай дзяржавы: абмен вопытам работы па развіцці маладзёжных ініцыятыў», сталі яркім прыкладам паспяховага ўзаемадзеяння і падкрэслілі важнасць сумеснай працы для дасягнення агульных мэт у сферы адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення.
Праграма візіту дэлегацыі з Калінінградскай вобласці была насычанай, накіраванай на абмен вопытам у галіне прафесійнай адукацы. На працягу чатырох дзён педагогі ГБУ ДА ПГА «Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання» мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з інфраструктурай і навучальным працэсам Ільянскага каледжа, але і непасрэдна ўдзельнічалі у практычных занятках, майстар-класах і круглых сталах.
Асаблівая ўвага была нададзена абмену практыкамі па ідэалагічным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Прадстаўнікі абодвух каледжаў падзяліліся сваімі напрацоўкамі ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і любові да сваёй Радзімы. Былі прадстаўлены цікавыя праекты, рэалізаваныя ў кожнай з устаноў, якія адлюстроўваюць разнастайнасць форм і метадаў работы з моладдзю.
Абмен вопытам паміж Ільянскім каледжам і Каледжам агратэхналогій паказаў важнасць дасягнення агульных мэт у сферы адукацыі і выхавання. Чакаецца, што далейшае супрацоўніцтва будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных падыходаў да навучання і выхавання будучых спецыялістаў.Гэта важны крок на шляху да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы, накіраванай на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу Саюзнай дзяржавы.