РУС БЕЛ ENG

Прафарыентацыя ў Вілейцы

29.01.2024

29 студзеня 2024 года педагог сацыяльны Таццяна Іванаўна Буслаўская і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» Людміла Мікалаеўна Мікуліч наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Вілейкі», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі імя В. Л. Сасонкі», ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі».

Педагогі расказалі навучэнцам дзявятых і дзясятых класаў аб спецыяльнасцях «Ветэрынарная медыцына» і «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», падрыхтоўка па якіх праводзіцца ў каледжы, аб умовах пражывання ў інтэрнаце і выплаце стыпендый, аб перавагах навучання на аснове мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста.

Усе будучыя абітурыенты атрымалі адказы на свае пытанні, а таксама буклеты пра каледж.

Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж – месца, дзе кожны пачынае свой шлях да поспеху!