РУС БЕЛ ENG

Экскурсія ў Дудуткі

11.11.2023

       11 лістапада 2023 года члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УА "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж" наведалі з экскурсіяй музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Педагогам прадставілася магчымасць акунуцца ў чароўную атмасферу 19 стагоддзя, дакрануцца да культуры і сакрэтаў старажытнага рамяства беларускай зямлі. Адметная рыса дадзенага музея - практычна любы экспанат можна патрымаць у руках і нават купіць.
       Пабываўшы на адзіным дзеючым у Беларусі старажытным млыне, можна даведацца пра гісторыю яго будаўніцтва і сакрэты працы "ветрака", прывезенага ў музей з беларускай глыбінкі.
         У ганчарнай майстэрні можна назіраць за чараўніцтвам майстра ў ганчарнага круга. У старажытнай кузні можна адчуць сябе ў ролі каваля і атрымаць у падарунак падкову на шчасце, у сельскай пякарні – далучыцца да таінства выпякання жытняга хлеба.
         Музей «Дудуткі» - выдатнае месца для адпачынку і азнакамлення з нацыянальнымі традыцыямі!