РУС БЕЛ ENG

Прафарыентацыя ў Маладзечне

24.05.2023

24 мая 2023 года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» Людміла Мікалаеўна Мікуліч і педагог сацыяльны Таццяна Іванаўна Буслаўская наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 9 горада Маладзечна», ДУА «Сярэдняя школа № 12 горада Маладзечна», ДУА «Сярэдняя школа № 14 горада Маладзечна», ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Маладзечна».

Педагогі расказалі навучэнцам дзявятых класаў аб спецыяльнасцях

«Ветэрынарная медыцына» i «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», падрыхтоўка па якіх праводзіцца ў каледжы, аб умовах пражывання ў інтэрнаце і выплаце стыпендый, аб перавагах навучання на аснове мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста. Усе будучыя абітурыенты атрымалі адказы на свае пытанні, а таксама буклеты пра каледж.

Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж - месца, дзе кожны пачынае свой шлях да поспеху!