Святкуем Першамай!
29.04.202328 красавіка 2023 года выкладчыкі, ветэраны працы і навучэнцы ўстановы адукацыі “Ільянскі дзяржауны аграрны каледж” прынялі ўздел у злёце ветэранаў Вілейскага раёна. Злёт быў прымеркаваны да свята працы-Першамая – і адбыўся на пляцоўцы Вілейскага раённага Дома Культуры
Наш каледж на гэтым свяце прадстаўлялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікуліч Л.М., старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Фралова В.У., выкладчык спецыяльных дысцыплін Церахава Н.І., ветэраны каледжа – былы дырэктар установы адукацыі Несцяровіч С.Р., галоўны бухгалтар Шупенька В.Б., выкладчыкі Панятоўская В.В. і Рысевец А.А., а таксама старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Вашынка В.В. У якасці валанцёраў на святочным мерапрыемстве працавалі навучэнцы каледжа – члены ГА “БРСМ”, маладзёжнага атрада аховы правапарадку Болбас Вадзім, Болбас Уладзіслаў, Гіль Павел, Калпак Дзмітрый, Кулёнак Мікіта, Тарасевіч Мікіта. У канцэртнай праграмме прынялі ўдзел выкладчык спецыяльных дысцыплін, загадчык аддзяленнямі Дыба П.М., выкладчык замежнай мовы Міхалькевіч С.М. і навучэнец 201 групы Ціхановіч Аляксей.
У зале Дома Культуры сабраліся людзі, якіх сёння па праву называюць гонарам і элітай Вілейшчыны. Кожны з прысутных у свой час самаадданай працай на сваіх працоўных месцах закладваў фундамент сённяшняга дабрабыту, эканамічнай, грамадскай і сацыяльнай стабільнасці горада і раёна. І хоць узрост бярэ сваё, імкліва і няўпынна імчаць гады іх жыцця, няўмольны час даўно пасерабрыў іх скроні, гэтых люзей аб’ядноўвае новая сапраўдная любоў да роднай зямлі, актыўная жыццёвая пазіцыя, задор і аптымізм і гарачае жаданне зрабіць усё, што магчыма, каб у нашай роднай Беларусі заўсёды быў мір, стабільнасць, дабрабыт і працвітанне.
Словы ўздячнасці і павагі прагучалі ў адрас прысутных з боку як прадстаўнікоў улады, прафесійных саюзаў Вілейшчыны, так і з боку работнікаў Вілейскага Дома Культуры, прафесійных і самадзейных мастацкіх калектываў горада і раёна, якія ў якасці падарунка падрыхтавалі і прадставілі гасцям свята цудоўную канцэртную праграмму. Лепшыя з лепшых працаўнікоў-ветэранаў Вілейшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды за сваю шматгадовую працу.
Шчыры дзякуй ад імя ветэранаў арганізатарам свята!
Міру, спакою, дабра і працвітання табе, наша родная Вілейшчына, і вам, дарагія землякі!