Школа Актыўнага Грамадзяніна «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць»
27.04.202327.04.2023 ва УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» у рамках рэалізацыі інфармацыйна - адукацыйнага праекта «ШАГ» праведзена мерапрыемства на тэму: «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць».
Ганаровым госцем сустрэчы стаў знакаміты паэт Вілейшчыны Мікалай Сямёнавіч Кутас.
Падчас мерапрыемства былі разгледжаны пытанні аб духоўным адраджэнні беларускага народа, ахове гісторыка-культурнай спадчыны як абавязковай умове ўстойлівага развіцця дзяржавы, умацаванні яе прэстыжу ў міжнароднай супольнасці.
У час размовы з навучэнцамі Мікалай Кутас расказаў аб сваім жыццёвым шляху, творчым станаўленні, а таксама аб пачуццях, аб запатрабаванасці "жывога слова" ў сэрцах людзей. Паэзія прывівае любоў і павагу да гісторыі і культуры, узбагачае ўнутраны свет кожнага. Знаёмства з паэтам і яго творчасцю дазволіла зразумець прыгажосць мовы, глыбіню думкі і пачуццяў, а таксама далучыць чытачоў да маральнага і эстэтычнага багацця літаратуры. Напрыканцы сустрэчы паэт расказаў і паказаў навучэнцам свае выдадзеныя кнігі.
Гісторыка-культурная спадчына Беларусі ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які штогод пашыраецца.
Выкарыстанне патэнцыялу гістарычнай спадчыны працуе на папулярызацыю і развіццё як рэгіёнаў, так і дзяржавы ў цэлым, садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, выклікае пачуццё гонару за сваю краіну.