Прафарыентацыйны праект «Навучэнец на дзень»
29.03.2023Ва ўстанове адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» з мэтай эфектыўнага правядзення прафарыентацыйнай дзейнасці практыкуюцца разнастайныя сучасныя формы арганізацыі працы з будучымі абітурыентамі.
29 сакавіка 2023 года у рамках рэалізацыі праекта «Навучэнец на дзень» каледж гасцінна расчыніў дзверы для навучэнцаў дзявятых класаў школ Вілейскага раёна.
Праграма праекта была складзена такім чынам, каб кожны школьнік змог адчуць сябе прафесіяналам аграрнай галіны, пагрузіцца ў атмасферу захопленасці навукай, бліжэй пазнаёміцца са спецыяльнасцямі «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання» і «Ветэрынарная медыцына».
Прысутнасць на вучэбных занятках па спецыяльных прадметах «Анатамія і фізіялогія сельскагаспадарчых жывёл», «Паразіталогія і інвазійныя хваробы», наведванне інтэрната – усё спрыяла фарміраванню ў дзяцей зацікаўленасці будучай прафесіяй.
Актыўны ўдзел школьнікаў у мерапрыемствах праекта, іх увага, шматлікія пытанні сталі асновай для ўпэўненасці, што неўзабаве яны ўвальюцца ў дружны і згуртаваны калектыў каледжа як нашы навучэнцы, будучыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу рэспублікі.