РУС БЕЛ ENG

Прафарыентацыя: у гасцях у доктара Айбаліта

28.03.2023

28 сакавіка 2023 года УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» з мэтай ранняга правядзення прафарыентацыйнай работы наведалі педагогі і выхаванцы ДУА «Ільянскі яслі - сад».

У ходзе экскурсіі па каледжы дашкольнікі завіталі ў навучальныя кабінеты і лабараторыі, спартыўную залу, музейны пакой; прысутнічалі на сапраўдных навучальных занятках, у лабараторыі электроннага мікраскапіравання разгледзелі мікрапрэпарат «Клетка крыві».

Усім без выключэння хацелася пабываць у ролі добрага доктара Айбаліта, які лечыць жывёл. Выхаванцы дзіцячага садка ўважліва слухалі выкладчыкаў і навучэнцаў, спрабавалі сябе ў ролі ветэрынараў, з дзіцячай непасрэднасцю задавалі мноства пытанняў аб усіх новых і цікавых рэчах, якія ўбачылі, пачулі, да якіх дакрануліся.

Зацікаўленыя дзіцячыя вочы, шчырае жаданне дапамагчы – усё дае падставу лічыць, што ў будучым хлопчыкі і дзяўчынкі прыйдуць у каледж ужо пасталелымі абітурыентамі, жадаючымі прысвяціць сваё жыццё высакароднай спецыяльнасці – ветэрынарнай медыцыне.