Пішам Рэспубліканскі дыктант
16.09.2025Адметным і цікавым выдаўся дзень 16 верасня 2025 года для навучэнцаў11вучэбнай групы першага курса УА”Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”. Яны сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага дыктанта “Дзень народнага адзінства”, які традыцыйна піша ўся Беларусь напярэдадні свята 17 верасня – Дня народнага адзінства.
Святочнае мерапрыемства праходзіла ў рэжыме анлайн-трансляцыі ютуб-канала “Moladz.by” у чытальнай зале бібліятэкі каледжа.
Напісанне святочнага дыктанта да Дня народнага адзінства ўжо стала добрай традыцыяй у навучальнай установе. Удзел у Рэспубліканскім дыктанце даў магчымасць навучэнцам праверыць узровень валодання роднай мовай, нагадаў падлеткам пра цяжкі і трагічны шлях беларускага народа да свабоды і незалежнасці любімай Айчыны. Змест тэкста дыктанта звярнуў увагу юнакоў і дзяўчат не толькі на слаўныя старонкі нацыянальнай гісторыі, але і словамі кіраўніка нашай дзяржавы – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі заклікаў адказна і паважліва адносіцца да мінулага беларускага народа, усведамляць непарыўную сувязь гісторыі і сучаснасці, ролю нацыянальнага на шляху да сённяшняй суверэннай, мірнай, незалежнай, квітнеючай Беларусі.
Наша Радзіма – адзіная такая ў свеце. Таму і мы абавязаны быць адзінымі ў сваіз жаданнях і памкненнях служыць ёй і берагчы яе. Бо ў нашым адзінстве – наша сіла, моц, наша светлае , мірнае Заўтра!
На здымках – імгненні напісання дыктанта.