РУС БЕЛ ENG

Вясеннія забавы» у Жодзіна-2025

02.06.2025

31 мая 2025 года дэлегацыя ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» у складзе: Галіна Пятроўна Вашынка, дырэктар, Людміла Мікалаеўна Мікуліч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Жанна Леанідаўна Кавалёва, педагог дадатковай адукацыі, і Мікалай Уладзіміравіч Хамянок, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, прынялі ўдзел ў абласной выставе-кірмашы «Вясеннія забавы», прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей, у горадзе Жодзіна.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі, прадукцыя навучэнцкіх бізнес-кампаній Мінскай вобласці.

Асобым каларытам вызначалася лакацыя Ільянскага дзяржаўнага каледжа, наведвальнікі і госці якой атрымалі выдатную магчымасць пазнаёміцца з выставай сувеніраў, вырабленых педагогамі і навучэнцамі, паўдзельнічаць ў майстар-класе – зрабіць цікавы памятны падарунак.

На выставе-кірмашы «Вясеннія забавы» былі адзначаны лепшыя педагогі, калектывы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці, якія на працягу года праявілі актыўнасць у выставачнай і канцэртнай дзейнасці, сталі пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.