РУС БЕЛ ENG

Далучаемся да нацыянальных каштоўнасцей разам!

15.02.2025

15 лютага 2025 года навучэнцы і выкладчыкі ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» здзейснілі падарожжа ў горад Мінск -наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Асноўным момантам экскурсійнай праграмы стала знаёмства с выставай музеяў устаноў адукацыі «Время. Наследие. Память», якая размешчана ў выставачным комплексе  бібліятэкі і прысвечана тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партызанскаму і падпольнаму руху, воінскім часцям і злучэнням, якія вызвалялі Радзіму, а таксама асобам і героям Вялікай Айчыннай вайны.

У экспазіцыі – унікальныя музейныя прадметы, якія раскрываюць гісторыю акупацыі і знішчэння мірнага насельніцтва, змяшчаюць рэчавыя доказы трагічных падзей у гісторыі беларускага народа. Тут сабраны дакументы і асабістыя рэчы вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета (Віцебскага, Навагрудскага, Дараганаўскага), прадстаўлены матэрыялы па тэме Халакоста і подзвігу Праведнікаў народаў свету.

З асаблівым пачуццём ўдзельнікі дэлегацыі каледжа далучыліся да наведвальнікаў выставы падарункаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь «З любоўю і ўдзячнасцю». На выставе прадстаўлены падарункі ад працоўных калектываў, уручаныя ў 2000–2025 гг. Сярод іх - сувеніры, карціны, мадэлі тэхнікі, вынікі навуковых дасягненняў і нават пано, згенераванае нейрасеткамі, - памяць аб сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска.

На зваротным шляху дадому ўсе ўдельнікі паездкі былі адзінадушна ўпэўненыя, што нас, грамадзян Беларусі, трывала аб’ядноўваюць нацыянальныя каштоўнасці – памяць аб вялікім подзвігу абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзячнасць роднай краіне за спакойнае жыццё пад мірным небам.