Ветэрынар – гэта гучыць годна!
04.02.202504 лютага 2025 года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» Людміла Мікалаеўна Мікуліч і педагог сацыяльны Таццяна Іванаўна Буслаўская і наведалі ДУА «Вілейская гімназія № 2», ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі».
Педагогі расказалі навучэнцам дзявятых класаў аб спецыяльнасцях «Ветэрынарная медыцына» і «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», падрыхтоўка па якіх праводзіцца ў каледжы, аб умовах пражывання ў інтэрнаце і выплаце стыпендый, аб перавагах навучання на аснове мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста.
Усе будучыя абітурыенты атрымалі адказы на свае пытанні, а таксама буклеты пра каледж.
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж – месца, дзе кожны пачынае свой шлях да поспеху!