РУС БЕЛ ENG

«Дажынкі - 2024» ў Ільі - свята ў нашым доме

14.09.2024

Свята хлебаробаў  «Дажынкі» з'яўляецца адной з самых любімых падзей, якую чакаюць і да якой рыхтуюцца не толькі аграрыі, але і ўсе жыхары Беларусі.14 верасня 2024 года раённыя дажынкі гасцінна прымае наш родны аграгарадок Ілья.

Калектыў установы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» традыцыйна прымае ўдзел у выставачных мерапрыемствах, прысвечаных святу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Вілейскага раёна.

Увазе гасцей інтэрактыўнай тэматычнай пляцоўкі каледжа прадстаўлена фотазона «Запрашаем стаць ветэрынарам» , а таксама па - мастацку аздоблены падворак «Гасцінная хата дабром багата».  Наведвальнікі лакацыі  з вялікай цікавасцю знаёмяцца з выставай, і, безумоўна, карыстаюцца магчымасцю зрабіць памятны фотаздымак.