РУС БЕЛ ENG

«Не пакідай мяне…»

04.04.2024

4 красавіка 2024 года ўстанову адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» наведалі артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

У рамках плана падрыхтоўкі і святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка – фашыскіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў паказ драматычнай балады ў двух дзеях «Не пакідай мяне…».

Рэжысёр – пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаурэат Дзяржаўных прэмій Валерый Анісенка.

Спектакль па п’есе вядомага беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Дударава «Не пакідай мяне» – яшчэ адзін напамін пра тых, хто цаной уласнага жыцця набліжаў Перамогу. П’еса напісана на аснове рэальных падзей, якія адбываюцца ў 1944 годзе падчас беларускай наступальнай аперацыі.

Чатыры знешне безабаронныя, пяшчотныя, але моцныя духам дзяўчаты - разведчыцы здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі, змаглі тое, што не здзейснілі б сотні фізічна загартаваных мужчын.

«Не пакідай мяне…» пранізвае сэрцы гледачоў сваім лірызмам і чысцінёй.

Мы памятаем вашы імёны, героі Перамогі! Мы ўдзячныя за наша спакойнае жыцце ! Мы беражом мір!