РУС БЕЛ ENG

Міжнароднае супрацоўніцтва з бюджэтнай установай Калінінградскай вобласці прафесійнай адукацыйнай арганізацыяй "Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання"

01.12.2023

З 27 лістапада па 1 снежня 2023 года дэлегацыя УА "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж" наведала дзяржаўную бюджэтную ўстанову Калінінградскай вобласці прафесійную адукацыйную арганізацыю "Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання" з мэтай падпісання дагавора і ўзгаднення праграмы міжнароднага супрацоўніцтва.

У ходзе візіту выкладчыкі каледжа азнаёміліся з асаблівасцямі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў і вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі, а таксама наведалі майстар-класы па вучэбным прадметам.

Прадстаўнікі ДзБУ КВ ПАА "Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання" правялі круглы стол з прадстаўнікамі добраахвотніцкіх арганізацый, студэнцкага самакіравання каледжа і маладзёжных аб'яднанняў (Расійскі рух дзяцей і моладзі, Расійскі саюз моладзі), дзе навучэнцы прадставілі свой досвед працы ў праектнай дзейнасці.

Педагогі наведалі Цэнтральную бібліятэку г. Гусева з мэтай абмену вопытам паспяховай практыкі ў правядзенні розных мерапрыемстваў і праектаў для моладзі. Спецыяльна для гасцей супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Самай яркай падзеяй падчас візіту стала наведванне Федэральнага праекта па ранняй прафарыентацыі школьнікаў "Квіток у будучыню ў Калінінградскай вобласці". У ходзе праекта будучыя абітурыенты мелі магчымасць "прымерыць" прафесіі, пазнаёміцца з навучальнымі ўстановамі рэгіёну. Праграма фестывалю прафесій у Калінінградскай вобласці складалася з практычных мерапрыемстваў, распрацаваных з улікам узроставых асаблівасцей школьнікаў, і ўключала ў сабе прафэкскурсіі, квэсты, майстар-класы, прафесійныя пробы. Праграмы інтэрактыўных практык распрацаваны па 31 сферы дзейнасці і прадстаўлены 13 арганізацыямі прафесійнай адукацыі рэгіёну.

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі УА "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж" і ДзБУ КВ ПАА "Каледж агратэхналогій і прыродаўладкавання" выказалі надзею на тое, што візіт беларускіх калегаў стане адпраўным пунктам міжнароднага развіцця прафесійных зносін і паслужаць далейшаму развіццю міжнародных кантактаў і ўзаемаўзбагачэнню сферы адукацыі новымі ідэямі.