РУС БЕЛ ENG

Дажынкі - 2023 ў Вязыні. Святкуем разам з Вілейскім раёнам

23.09.2023

23 верасня 2023 года намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі "Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж" Людміла Мікалаеўна Мікуліч, педагог сацыяльны Таццяна Іванаўна Буслаўская, сакратар ПА ГА "БРСМ" Вікторыя Віктараўна Вашынка, выкладчык рускай мовы і літаратуры Алена Аляксандраўна Рысевец і майстар вытворчага навучання Сяргей Леанідавіч Філістовіч удзельнічаюць у выставачных мерапрыемствах, прысвечаных святу працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Вілейскага раёна. У бягучым годзе раённыя дажынкі гасцінна прымае аграгарадок Вязынь.

Увазе гасцей інтэрактыўнай тэматычнай пляцоўкі каледжа прадстаўлены фотазона "Запрашаем стаць ветэрынарам" , а таксама па - мастацку аздобленая выстава садавіны і агародніны, як прывітанне з сяброўскай Ільяншчыны.

Усім наведвальнікам свята прадстаўляецца магчымасць зрабіць памятны падарунак падчас майстар - класа па дэкупажу.