РУС БЕЛ ENG

Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

19.06.2023

У рамках “Кірмаша мэтавай падрыхтоўкі” 19 чэрвеня 2023 года  ва ўстанове адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” адбылася сустрэча педагогаў і навучэнцаў з вядомым у Беларусi экспертам па свiнагадоўлi, ветэрынарным урачом Аляксандрам Цярэшка.  Тэма сустрэчы - «Свiнагадоўля сёння. Прафесii – быць!». Адметна, што падчас мерапрыемства Аляксандр Цярэшка не чытаў лекцыю. Ён расказваў пра сучасны стан i будучыню прамысловай свiнагадоўлi ў краiне, а таксама акрэслiў шэраг важных кропак, якiя характарызуюць рэальную свiнагадоўлю Беларусi.

Хлопцы і дзяўчаты другога і трэцяга курсаў з цікавасцю слухалі аб новых тэндэнцыях, якія прымяняюць у свінагадоўлі. Аляксандр Цярэшка прывёў параўнанні вырошчвання свіней у Рассіі і краінах Еўропы. Расказаў пра шляхі павелічэння вырабу свініны і змяншэнне яе сабекошту.

Госць каледжа развянчаў міф пра “брудных свіней”. Сучасная свінагадоўля – гэта чыстыя, абсталяваныя памяшканні, зручная спецвопратка, новыя тэхналогіі.

У завяршэнне сустрэчы адбыўся дыялог з прысутнымі, у ходзе якога навучэнцы задавалі свае пытанні па тэме сустрэчы.