З любоўю да роднай мовы
21.04.202321 красавіка 2023 года выкладчык беларускай мовы і літаратуры установы адукацыі "Ільянскі дзяржаўны аграрны калледж" Рысевец Алена Аляксандраўна правяла адкрыты ўрок па беларускай мове ў форме лінгвістычнай гульні "Моўнымі сцяжынкамі роднага краю" у 11 вучэбнай групе заатэхнічнага аддзялення.
Мэтай гэтага урока было вызначана паўтарэнне, абагульненне і сістэматызацыя ведаў па раздзеле "Арфаграфічныя нормы беларускай мовы" у рамках падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамена на трэцім узроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
Праца навучэнцаў на ўроку была арганізавана з выкарыстаннем элементаў інфармацыйна-камунікатыўнай, інтэрактыўнай тэхналогій і тэхналогіі дыдактычных гульняў. Навучэнцы мелі магчымасць узнавіць свае веды па тэме ўрока пад час удзелу ў лінгвістычных гульнях і конкурсах "Таямніцы роднага слова", "Перакладчыкі", "Хто хутчэй?", "Лаві памылку!", "Залацінкі роднага слова", "Падарункі з бабулінага куфэрачка" і іншых.
Урок быў эмацыянальна аздоблены вершамі Ўладзіміра Караткевіча, В.Тараса пра Беларусь і родную мову, а таксама відэакліпам на песні "Беларуская мова", "Не прадаецца хата бацькоў"у выкананні папулярнага музычнага калектыву -групы "Дразды". Станоўчыя эмоцыі атрымалі навучэнцы, узнаўляючы прапушчаныя часткі беларускіх прыказак і шукаючы адказы на беларускія народныя загадкі.
Свае ўражанні ад урока навучэнцы выразілі ў час рэфлексіі, калі запаўнялі лісты- пажаданні роднаму краю. Яны прадэманстравалі дастатковы ўзровень засваення матэрыялу, актыўнасць, дысцыплінаванасць, веданне беларускага фальклору.
Выкладчык і навучэнцы сумесна прышлі да высновы аб неабходнасці дасканалага валодання роднай мовай,захавання моўнай і культурнай спадчыны нашых продкаў, абуджэння інтарэсаў і заахвочвання саміх сябе, сваіх знаёмых, родных і блізкіх да вырашэння сённяшніх праблем беларускай мовы і яе шырокага ўжытку ў паўсядзённым жыцці сучаснага беларускага грамадства.