РУС БЕЛ ENG

Прафарыентацыя: сустракаем сяброў ў музейным пакоі

31.03.2023

31 сакавіка 2023 года музейны пакой УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» сустракаў гасцей. З мэтай ранняга правядзення прафарыентацыйнай работы ўстанову адукацыі наведалі педагогі і выхаванцы ДУА «Ільянскі дзіцячы сад».

Экскурсію для дашкольнікаў падрыхтавалі і правялі навучэнцы каледжа-удзельнікі краязнаўчага гуртка «Спадчына».

Дзеці з вялікай цікаўнасцю разглядалі ўсе экспанаты музея. Асаблівы інтарэс у маленькіх наведвальнікаў выклікаў раздзел экспазіцыі, які расказвае пра выкладчыкаў каледжа, бо многія з педагогаў з'яўляюцца іх бацькамі, бабулямі і дзядулямі, якіх маленькія наведвальнікі з задавальненнем пазналі на фотаздымках.

Развітваючыся, удзельнікі экскурсіі выказвалі шчырае жаданне стаць ветэрынарамі, а для гэтага атрымаць адукацыю ў Ільянскім каледжы.