РУС БЕЛ ENG

Віншаванне з Днём абаронцы Айчыны

24.02.2023

23 лютага 2023 года прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі і навучэнцы ўстановы адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» на даму павіншавалі з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь інваліда Вялікай Айчыннай вайны, былога выкладчыка каледжа Часлава Антонавіча Варславана.

Паважаны Часлаў Антонавіч! У святочны дзень 23 лютага мы прыйшлі да вас – да сапраўднага чалавека, педагога, ветэрана, грамадзяніна выказаць словы падзякі за ваш неацэнны подзвіг.

Дзякуючы вам і ўсім ваенным, хто на працягу многіх дзён і начэй са зброяй у руках бараніў Радзіму ад ворага, хто зараз на варце міру, мы жывем у свабоднай краіне. Часлаў Антонавіч, нізкі вам паклон за гэта! Вельмі важна, што вы з намі! Што ёсць такая магчымасць вас пачуць, і вы, як сведка тых падзей, калі ваявала, аднаўлялася і развівалася наша Беларусь, можаце ад першай асобы расказаць цяперашняму пакаленню ўсю праўду. А гэта вельмі важны момант у цяперашні час.

Мы жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і добрага настрою, мірнага неба над галавой.

З Днём абаронцы Айчыны!