РУС БЕЛ ENG

Помніць-балюча, забыць-нельга

25.11.2022

24 лістапада 2022 года згодна Году гістарычнай памяці, у рамках міжведамаснага супрацоўніцтва паміж установай адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”, Ільянскім сельскім домам культуры, кінатэатрам “Мір” (г.Вілейка) педагогі і навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у інфармацыйна – выхаваўчым мерапрыемстве “Помніць – балюча, забыць - нельга”, прысвечаным тэме генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У пачатку сустрэчы, якая адбылася ў глядзельнай зале дома культуры, да прысутных са шчырым прывітальным словам звярнулася Галіна Віктараўна Кутас, жыхарка аграгарадка Ілья, кіраўнік народнай эстраднай студыі аўтарскай песні «Імпэт». У сваім выступленні Галіна Віктараўна зрабіла акцэнт на тым, што 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія вераломна напала на нашу Радзіму. Не абышла віхура вайны і Вілейшчыну. За гады акупацыі на яе тэрыторыі карнікі спалілі шмат вёсак (многія – разам з жыхарамі), забівалі, вывозілі людзей і знішчалі ў лагерах смерці.

У працяг тэмы размовы гледачам быў прадэманстраваны дакументальны фільм, які ў поўнай меры раскрыў такую страшэнную тэму, як генацыд беларускага народа, паказаў, што толькі сумеснымі намаганнямі, у адзінстве, мы зможам захаваць мір на Беларусі, каб трагедыя вайны не паўтарылася ніколі больш.