РУС БЕЛ ENG

Дажынкі-2022 у Людвінове: свята вілейскіх хлебаробаў

01.10.2022

1 кастрычніка 2022 года ў аграгарадку Людвінова адбыліся Дажынкі, свята, якое стала прыгожым вынікам працы хлебаробаў Вілейшчыны па забеспячэнні роднай краіны самым каштоўным прадуктам харчавання – хлебам.

Педагогі Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, установы адукацыі, якая ўжо 65 год рыхтуе высакакваліфікаваныя кадры для аграрна-прамысловага комплексу Беларусі, прынялі самы актыўны ўдзел ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Мікалаеўна Мікуліч, выкладчыкі спецыяльных вучэбных дысцыплін Наталія Іванаўна Церахава, Міхаіл Уладзіміравіч Царыкевіч, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Алена Аляксандраўна Рысевец прымалі удзельнікаў і гасцей раённых Дажынак на інтэрактыўнай пляцоўцы, якая была разгорнута ў самым цэнтры Людвінова.

Усе наведвальнікі пляцоўкі мелі магчымасць не толькі азнаёміца з асаблівасцямі адукацыйнай дзейнасці, якую ажыццяўляе каледж па спецыяльнасцях “Ветэрынарная медыцына” і “Заатэхнія”, наведаць выставу мастацкай творчасці выкладчыкаў і навучэнцаў, але і сфатаграфавацца на памяць у тэматычнай фотазоне.

А самыя смелыя змаглі нават на некаторы час стаць сапраўднымі ветэрынарамі, паўдзельнічаць у майстар-класе па пярвічным аглядзе жывёлы і птушак.