РУС БЕЛ ENG

Роднаму слову славу пяем

26.09.2022

Роднаму слову славу пяем

З 19 па 23 верасня ва ўстанове адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” прайшоў Тыдзень беларускай мовы. Да гэтага свята прымеркаваны розныя мерапрыемствы, на мэце якіх была задача абуджэння цікавасці навучэнцаў да роднай мовы і матывацыі свядомага карыстання беларускай мовай у паўсядзенным жыцці. Да Тыдня роднай мовы была арганізована выстава кніг знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у фае калледжа “Па-беларуску слухаць і чытаць – мову нашу спасцігаць” і літаратурная пляцоўка “Чытаем па-беларуску”, фотавітрына “Смак роднай мовы і стравы, літаратурная энцаклапедыя беларускай кухні”. У канцы Тыдня беларускай мовы і літаратуры, 23 верасня, намеснік дырэктара па выкаваўчай рабоце Мікуліч Людміла Мікалаўна і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Рысевец Алена Аляксандраўна арганізавалі і правялі інтэграваны ўрок па беларускай мове і беларускай прафесійнай лексіцы ў форме інтэрактыўнай міні-пляцоўкі “Гучы ў вяках, наша родная мова”. У рамках міні-пляцоўкі навучэнцы мелі магчымасць пачуць вершы Пімена Панчанкі ў выкананні членаў Урада Рэспублікі Беларусь, пачуць, як чытае свае вершы Максім Багдановіч, паслухаць песню і паглядзець відэакліп “Беларуская мова” ў выкананні знакамітай моладзевай беларускай групы “Дразды”. А потым навучэнцы 402 групы ветэрынарнага аддзялення ўдзельнічалі ў паэтычнай хвілінцы “Гімн хлебу”, у гульне “Хуткамоўкі ад Рыгора Барадуліна”, у віктарыне “Трапнае народнае слоўца” (на веданне беларускіх прымавак і прыказак). Па завяршэнне заняткаў будучыя спецыялісты ўпрыгожылі беларускую бярозку лісткамі з любімымі беларускімі словамі і запоўнілі кветку з пажаданнямі каледжу, педагогам і сябрам у Год народанага адзінства. У якасці падарункаў ад выкладчыкаў навучэнцы атрымалі салодкія цукеркі і бохан свежага духмянага хлеба з сімвалічнай назвай “Ільянскі”.