РУС БЕЛ ENG

У яднанні з народам, з павагай да роднай мовы

16.09.2022

16 верасня 2022 года навучэнцы 101 вучэбнай групы ветэрынарнага аддзялення ўстановы адукацыі “Ільянскі дяржауны аграрны калледж” напярэдані вялікага агульнанацыянальнага свята – Дня народнага адзінства – прянялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да святочнага мерапрыемства ў рамках тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Удзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта дазволіў подлеткам не толькі праверыць свае веды па беларускай мове, але і акцэнтаваў іх увагу на значнасці падзеі, якую святкуе беларускі народ 17 верасня, усвядоміць сэнс новага дзяржаўнага свята як факта гістарычнай справядлівасці, якая дазволіла беларускаму народу жыць вольнымі, незалежнымі на роднай зямлі, будаваць сваю суверэнную, мірную, квітнеючую дзяржаву.

Пасля заканчэння Рэспубліканскага дыктанта навучэнцы аднадушна выказалі думкі аб неабходнасці памятаць аб той падзеі, якая 17 верасня 1939 года прынесла нацыянальную самастойнасць і незалежнасць на нашу зямлю, захоўваць і перадаваць гэту памяць нашчадкам.

Навучэнцы адзначылі цікавасць для іх прапанаванай формы навучання роднай мове і выказалі намер і надалей прымаць удзел у такіх святочных Рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры

Рысевец Алена Аляксандраўна