РУС БЕЛ ENG

“Вясна і жанчына – дзве вольных стыхіі”

03.03.2022
3 сакавіка 2022 года, напярэдадні свята 8 Сакавіка, навучэнцы і педагогі УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” мелі гонар наведаць цудоўнае мерапрыемства – канцэрт “Вясна і жанчына – дзве вольных стыхіі” народнага аматарскага калектыва “Эстрадная студыя аўтарскай песні “Імпэт”, якім ужо шмат год кіруе Галіна Віктараўна Кутас.

У зале Ільянскага дома культуры сустрэліся добрыя сябры, каб з задавальненнем паслухаць добрыя песні на роднай мове, пагаварыць аб тых станоўчых падзеях, якія адбыліся з моманту апошняй сустрэчы, скласці планы на далейшае жыццё.

Прыемным момантам для дэлегацыі каледжа стала выступленне са сцэны навучэнцаў 1 курса Ціхановіча Аляксея і Рудзь Алены, якія былі запрошаны  Галінай Віктараўнай Кутас прыняць удзел у святочнай канцэртнай праграме.