РУС БЕЛ ENG

Народнае адзінства. Па старонках гісторыі

09.12.2021
9 снежня 2021 года ва УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” у чарговы раз завіталі добрыя сябры – навуковыя супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Вілейскі краязнаўчы музей” Андрэй Юр’евіч Каркотка і Марыя Іванаўна Мечкоўская.

У рамках Года народнага адзінства для  выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа адбылася інтэрактыўная лекцыя “Народнае адзінства. Па старонках гісторыі”.

У першай частцы сустрэчы Андрэй Юр’евіч Каркотка расказаў прысутным аб гісторыі святкавання Дня народнага адзінства, свята, якое наша краіна сёлета ўпершыню адзначыла 17 верасня. Адметнасцю выступлення навуковага супрацоўніка музея з’явілася тое, што ўвесь гістарычны матэрыял падаваўся ім у цікавай і захапляючай форме, быў пабудаваны на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, цесна звязаным з лёсам жыхароў Ільяншчыны, якія шмат год таму добрасумленнай працай, подзвігамі на фронце праславілі родны край.

Лагічным працягам мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Па старонках гісторыі роднага краю”, якую з навучэнцамі правяла  Марыя Іванаўна Мечкоўская. Было прапанавана адгадаць загадкі, адказаць на пытанні аб гісторыі рэчаў, якімі здаўна карысталіся жыхары Беларусі. Узнагародай за кожны правільны адказ сталі невялікія сувеніры з выявай Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.

У заключнай частцы была праведзена рэфлексія. Педагогі і навучэцы дзяліліся сваімі ўражаннямі, выказвалі словы падзякі гасцям каледжа за цікавую, змястоўную лекцыю.