З любоўю да роднага слова

Выкладчык рускай і беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” Рысевец Алена Аляксандраўна  11 лютага 2021 года прыняла ўдзел у пасяджэнні вучэбна-метадычнага аб’ яднання выкладчыкаў філалагічных дысцыплін УССА Мінскай вобласці, якое праходзіла ў анлайн-фармаце ў рэжыме відэаканферэнцыі на базе ўстановы адукацыі філіял БНТУ “Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж”.

Пасяджэнне было прысвечана актуальным пытанням выкладання дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. На ім ішла размова аб выкарыстанні  сучасных падыходаў да арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з мэтай павышэння і абуджэння іх інтарэсу да засваення беларускай і рускай моў як асновы і фундаменту фарміравання асобы будучых спецыялістаў.

Хочацца адзначыць высокі  метадычны ўзровень выступленняў, якія былі прапанаваны прысутным гаспадарамі мерапрыемства. Агульную цікавасць удзельнікаў відэаканферэнцыі выклікалі  выступленні выкладчыкаў каледжа- педагога-псіхолага Моніч Н.В. ”Аналіз узроўню пазнавальнага інтарэсу і матывацыі навучэнцаў да засваення вучэбных дысцыплін”, Бераснявай Н.Г. ”Удасканаленне ўзроўню валодання рускай мовай у ходзе рэалізацыі мэт аўдыторнай і пазааўдыторнай работы з навучэнцамі”, Мяцельскага М.А. і Войніч А.С. ”Краязнаўчы аспект у фарміраванні навучэнца як носьбіта роднай мовы”,  “Бібліятэка ўстановы адукацыі як цэнтр развіцця моўнай культуры навучэнцаў “ Лаўровай І.А. і Максімовай Ж.В., а таксама выступленне Башылавай В.У. і Варашылінай Г.Ю. “Ад цікавасці да зацікаўленасці: развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў у пазакласнай рабоце”. Усе выступленні вызначаліся грунтоўным усебаковым асвячэннем прапанаваных тэм, высокай інфарматыўнасцю, былі багата праілюстраваны  прэзентацыямі, відэаролікамі, аудыёзапісамі выступленняў навучэнцаў.

Прысутныя змаглі азнаёміцца з разнастайнымі формамі і метадамі работы калег па развіццю моўнай культуры навучэнцаў, ацаніць багаты педагагічны вопыт выкладчыкаў каледжа па выкладанню дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Безумоўна,  у сваёй педагагічнай дзейнасці мы таксама пастараемся выкарыстаць вопыт калег з мэтай павышэння інтарэсу навучэнцаў нашага каледжа да вывучэння роднай мовы і іх матывацыі да вывучэння дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Шчыра дзякуем арганізатараў і гаспадароў мерапрыемства за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення відэаканферэнцыі, гасціннасць і жаданне падзяліцца з калегамі з іншых каледжаў сваімі педагагічнымі набыткамі. Асаблівае дзякуй за смачную гарбату з водарам беларускага паэтычнага слова. Зычым ім моцнага здароўя, плёну у працы, здзяйснення ўсіх задумак і планаў, новых творчых поспехаў і перамог на ніве шчыравання і клопату аб абуджэнні і захаванні любові да роднай мовы ў нашай моладзі. Міру і дабра Вам, шаноўныя калегі!

З павагай і ўдзячнасцю выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Рысевец А.А.