Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін

22 снежня 2020 года навучэнцы УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” сталі ўдзельнікамі  інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Тэма адзінага дня інфармавання: “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”.

Гасцямі каледжа ў анлайн-фармаце сталі навуковыя супрацоўнікі ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” Вольга Аляксандраўна Коласава і Андрэй Юр’евіч Каркотка.

Першая частка мерапрыемства прайшла ў форме вуснага часопіса. Навучэнцы і педагогі актуалізавалі свае веды аб выніках развіцця  суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, дасягненнях за Гады малой Радзімы.

Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце  свету 19 верасня 1991 года. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне надалей Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку называць «Рэспубліка Беларусь».

Здабыўшы незалежнасць, рэспубліка будавалася і развівалася ў складаных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных ўмовах.

За гэтыя гады наша краіна атрымала славу  як суверэнная і незалежная дзяржава, якая ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Галоўнымі прыярытэтамі беларускай дзяржавы заўсёды былі і застаюцца дабрабыт народа, шматвектарная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

Сучасная Беларусь - гэта краіна:

з высокім узроўнем медыцыны і адукацыі;

з развітай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай;

з добрымі дарогамі і прыдарожным сэрвісам;

з багатымі традыцыямі і дынамічным  сучасным культурным жыццём;

з архітэктурнымі каштоўнасцямі  і новымі высокатэхналагічнымі будынкамі;

з развітай IT-сферай і касмічнай галіной.

У другой частцы дня інфармавання ў фармаце відэаканферэнцыі перад прысутнымі выступілі навуковыя супрацоўнікі ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” Вольга Аляксандраўна Коласава і Андрэй Юр’евіч Каркотка з прэзентацыяй “Вілейка: ад павета да раёна”.

У ходзе размовы з гасцямі навучэнцы актыўна задавалі пытанні па тэме  адзінага дня інфармавання. На кожнае пытанне Вольга Аляксандраўна і Андрэй Юр'евіч адказвалі максімальна поўна, давалі падрабязныя парады і рэкамендацыі навучэнцам па даследванню краязнаўчай спадчыны і сучасных дасягненняў роднага краю.

У выніку дня інфармавання прагучалі словы, згодныя з якімі былі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

Мы ганарымся гераічнай гісторыяй Беларусі, яе культурнай, духоўнай спадчынай, традыцыямі.

За гады незалежнасці наша краіна прайшла вялікі  шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус.

Беларусь - гэта краіна, у якой паважаюць мінулае і з упэўненасцю глядзяць у будучыню.

Нам ёсць чым ганарыцца!