Роднаму каледжу – прыгажосць у свята

Ужо зусім няшмат дзён аддзяляе нас ад цудоўных зімовых  святаў, калі прынята віншаваць родных, сяброў і проста знаёмых, калі нашы думкі поўняцца светлымі марамі і спадзяваннямі аб шчасці. І так хочацца ў гэтыя перадсвяточныя імгненні бачыць вакол сябе не толькі звычайную працоўную абстаноўку, а самому ствараць атмасферу свята праз упрыгожанне інтэр’ераў навучальнай установы, у якой кожны з нас праводзіць шмат часу.

З задавальненнем і ахвотай навучэнцы і выкладчыкі каледжа  ўспрынялі рашэнне прыняць ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый Вілейскага раёна.

Конкурс аб’яўлены Вілейскім раённым выканаўчым камітэтам з мэтай стварэння і ўдасканалення святочнага афармлення, паляпшэння знешняга выгляду будынкаў, вуліц і плошчаў, выканання дадатковага асвятлення г.Вілейкі і населеных пунктаў раёна, у сувязі са святкаваннем Раства Хрыстова  і Новага года.

Набліжаем свята разам!