4 студзеня 2021 года навучэнцы 203 вучэбнай групы ветэрынарнага аддзялення з экскурсіяй наведалі музейны пакой «Падарожжа ў спецыяльнасць», размешчаны на трэцім паверсе галоўнага корпуса.
Правялі экскурсію для будучых ветэрынараў супрацоўнікі УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”.
Мэтай мерапрыемства стала паглыбленне навучэнцаў другога курса ў атмасферу прафесіі фельчара ветэрынарнай медыцыны, найбольш запатрабаванай у сучасным аграпрамысловым комплексе.
Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з інструментамі і прыборамі па ветэрынарыі, якія выкарыстоўваліся раней і цяпер з'яўляюцца музейнымі экспанатамі.Таксама прысутныя мелі магчымасць на прыкладзе дэманструемых макрапрэпаратаў дэталёва разгледзець, як працякаюць тыя ці іншыя паталагічныя працэсы ў арганізмах жывёл.
Шматлікія пытанні, зададзеныя навучэнцамі падчас экскурсіі, іх увага да атрыманай інфармацыі сталі яскравым пацвярджэннем таго, што гэтыя маладыя людзі свой жыццёвы выбар зрабілі свядома і праз пэўны час стануць добрымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.