Мы ганарымся сваімі выпускнікамі

З  верасня гэтага года прыступілі да работы па спецыяльнасці ў адпаведнасці з размеркаваннем ў КСУП “Лукі-Агра” Карэлічскага раёна выпускнікі УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”  Крапіўніцкая Людміла, Дасько Канстанцін і Сівіцкі Антон.

Людміла працуе ў гэтай гаспадарцы фельдшарам ветэрынарнай медыцыны, а Канстанцін і Антон – заатэхнікамі. На сваіх рабочых месцах маладыя людзі здолелі за гэты кароткі час паказаць сябе адказнымі і стараннымі працаўнікамі. Аб гэтым сведчыць той факт, што напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перепрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплекса Республікі Беларусь усе яны, як маладыя спецыялісты, на сваіх рабочых месцах атрымалі словы падзякі і каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва Карэлічскага раёна. Матэрыял пра гэту падзею, быў змешчаны на старонках раённага друку.

Мы ганарымся сваімі выпускнікамі, жадаем ім дальнейшых поспехаў у працы, кар’ернага росту, здзяйснення ўсіх творчых задумак і планаў.

На іх прыкладзе звяртаемся да сённяшніх выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў краіны, запрашаем на вучобу ў наш каледж, дзе яны змогуць атрымаць выдатную прафесію, добрую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, надзейны старт ў далейшае самастойнае жыццё.