Ілья – гісторыя і людзі

Трэба добра ведаць мінулае, каб лепш пазнаць сучаснае. Праўдзівасць гэтага выказвання, якому ўжо крыху больш за сто год, бясспрэчная.

10 снежня 2020 года навучэнцы 11 і 202 вучэбных груп сустрэліся на інфармацыйнай гадзіне, якая была праведзена ў фармаце відэаканферэнцыі сумесна з навуковымі супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Вілейскі краязнаўчы музей” Вольгай Аляксандраўнай Коласавай і Андрэем Юр’евічам Каркоткам.

Тэмай сустрэчы стала знаёмства навучэнцаў з гісторыяй аграгарадка Ілья, дзе размешчаны каледж, у якім моладзь атрымлівае прафесіі фельчараў ветэрынарнай медыцыны і заатэхнікаў.

Вольга Аляксандраўна і Сяргей Юр’евіч расказалі прысутным, што першыя пісьмовыя звесткі пра Ілью з’явіліся ў 1475 годзе, пазнаёмілі з інфармацыяй аб жыцці і дзейнасці многіх вядомых асоб, лёс якіх быў цесна звязаны з населеным пунктам.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся і жылі ў Ільі.

У заканчэнне інфармацыйнай гадзіны Вольга Аляксандраўна і Андрэй Юр’евіч правялі з навучэнцамі гульню “Што? Дзе? Калі?”, падчас якой ўсе жадаючыя маглі адгадаць прызначэнне рэчаў, якімі ў розны час карысталіся  жыхары Ільі і навакольных вёсак.