РУС БЕЛ ENG

Вітаем цябе, спадарыня Масленіца!

01.03.2023

28.02.2023 для навучэнцаў 1-4 курсаў УА «Ільянскі дзяржаўны агарны каледж» праведзена народнае абрадавае свята «Вітаем цябе, спадарыня Масленіца!». Маляўнічае, самабытнае мерапрыемства прайшло ў інтэрнаце каледжа.

Падчас мерапрыемства навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з народным святам, праявілі цікавасць і павагу да беларускіх традыцый і роднай мовы.

Удзельнікі з вялікім задавальненнем слухалі народныя масленічныя мелодыі і песні, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах, спявалі прыпеўкі, спаборнічалі на спрыт і шпаркасць. У завяршэнне прыемным сюрпрызам стала дэгустацыя бліноў і гарачай гарбаты.