РУС БЕЛ ENG

Вечар адпачынку «Навагодні калейдаскоп»

30.12.2022

Народная мудрасць сцвярджае, што як сустрэнеш Новы год, так ён і пройдзе.

29 снежня педагогі і навучэнцы УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” сабраліся ў фае інтэрната, каб разам адзначыць Новы год, свята, якое аднолькава падабаецца ўсім, дорыць станоўчыя эмоцыі і стварае пазітыўны настрой як ў дзяцей, так і ў дарослых ва ўсім свеце.

Карнавальныя касцюмы, арыгінальныя конкурсы, песні і танцы, што былі ўключаны ў праграму вечара адпачынку “Навагодні калейдаскоп”, аб’ядналі прысутных ў кампанію сяброў, кожны ўдзельнік якой не проста весела праводзіў вольны час, але і меў магчымасць паўдзельнічаць у канцэртнай праграме, падзяліцца сваімі талентамі, павіншаваць з Новым годам выкладчыкаў і таварышаў па вучобе.

З Новым годам, Ільянскі каледж!