РУС БЕЛ ENG

Педсавет “Сучасныя падыходы да грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў”

15.12.2022

15 снежня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” адбыўся педагагічны савет на тэму “Сучасныя падыходы да грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў”.

У пачатку мерапрыемства навучэнцы, удзельнікі краязназнаўчага гуртка “Спадчына”, правялі для педагогаў экскурсію ў музейнай экспазіцыі “Спадчына”, у ходзе якой усе прысутныя змаглі актуалізаваць свае веды аб гісторыі Ільі, Ільянскага аграрнага каледжа, аб жыцці і дзейнасці славутых людзей краю. У разделе “Генацыд – боль і памяць” праз пранікнёныя словы экскурсіі дакрануліся сэрцам да таго страшэннага болю, які перажылі нашы суайчыннікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; упэўніліся, што мір і спакой у роднай Беларусі – гэта найвялікшая каштоўнасць, якую мы павінны берагчы.

У другой частцы педасавета ў вучэбнай аудыторыі былі абмеркаваны надзённыя пытанні па патрыятычнаму выхаванню навучэнцкай моладзі; калегі падзяліліся сваім вопытам, набыткамі ў дадзеным накірунку педагагічнай дзейнасці.

Групавая форма арганізацыі работы, інтэрактыўныя формы і метады, выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій – усё падчас правядзення педсавета ў поўнай меры садзейнічала выяўленню і распаўсюджванню пазітыўнага вопыту работы педагогаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні, вызначэнню шляхоў і спосабаў удасканалення дзейнасці педагагічнага калектыву каледжа па фарміраванні маральных ідэалаў і духоўна-каштоўнасных арыенціраў навучэнцаў.