Люблю цябе і ганаруся, мая краіна Беларусь!
21.11.2022З мэтай фарміравання ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнай памяці, гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа ва УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” прайшла адкрытая куратарская газіна на тэму: “Люблю цябе і ганаруся, мая краіна Беларусь!”.
У актавай зале каледжа сустрэліся навучэнцы першага курса і іх куратары, каб разам папрацаваць на такіх прыпынках (пунктах плана), як “Размінка”, “Гістарычная старонка”, “Ганарымся дасягненнямі роднай краіны”, “Мая малая радзіма”.
У выніковай частцы мерапрыемства кожны з прысутных меў магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі, набыткамі ведаў па гісторыі Беларусі, па сучаснаму развіццю краіны.
Тэматыка куратарскай гадзіны, форма і метады яе правядзення ў поўнай меры спрыялі станаўленню навучэнцкай моладзі каледжа як сапраўдных грамадзян Рэспублікі Беларусь.