РУС БЕЛ ENG

Конкурс рытарычнага майстэрства «Родны кут у вершах i нарысах»

14.12.2021
14 снежня 2021 года ў інтэрнаце УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» сярод навучэнцаў 1-4 курсаў прайшоў конкурс рытарычнага майстэрства «Родны кут у вершах i нарысах», які правялі выхавальнікі Кацярына Васільеўна Гамолка і Юлія Уладзіміраўна Кухарэўская.

Галоўнай мэтай мерапрыемства  было фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, гонару за духоўную спадчыну Радзімы, за дасягненні сваіх землякоў, папулярызацыя  роднай мовы.

Падчас конкурсу ў выкананні навучэнцаў прагучалі вершы беларускіх паэтаў:  Анатоля Балуценкі "Мая радзіма", Рыгора Барадуліна "Быць", Пімена Панчанкі "Бацькаўшчына", Алены Бубен "Беларусь" і інш.

Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.